Дзяржсакратар ЗША: Ваеннымі сродкамі ўрэгуляваць сірыйскі крызіс не атрымаецца
  2013-07-26 15:11:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры ў чацвер заявіў у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, што ваеннымі сродкамі вырашыць сірыйскую праблему не атрымаецца, для ўрэгулявання гэтага палітычнага крызісу неабходна правесці перамовы.

Дж. Кэры ў той дзень прыбыў у штаб-кватэру ААН, каб прыняць удзел у пасяджэнні па пытанні раёна афрыканскіх Вялікіх азёр і да пачатку гэтай нарады сустрэцца з адміністрацыйным кіраўніком сусветнай арганізацыі Пан Гі Мунам. Бакі, галоўным чынам, абмеркавалі сірыйскую праблему. На сумеснай прэс-канферэнцыі Дж. Кэры адзначыў: "Не існуе ваеннага рашэння сірыйскай праблемы, яна можа быць ўрэгулявана толькі палітычным шляхам, і гэта запатрабуе праявы кіруючых здольнасцяў".

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі адзначыў, што Вашынгтон працягвае прыкладаць намаганні да хутчэйшага правядзення другой Жэнеўскай канферэнцыі па Сірыі ў мэтах ажыццяўлення палажэнняў выніковага камюніке канферэнцыі "Жэнева-1", якая прайшла ў чэрвені мінулага года.

Пан Гі Мун, у сваю чаргу, заявіў журналістам, што ўдзельнікам сірыйскага канфлікту трэба спыніць ваенныя дзеянні і адмовіцца ад гвалту. Для дасягнення гэтай мэты неабходна як мага хутчэй склікаць мірную канферэнцыю па сірыйскай праблеме ў Жэневе ў адпаведнасці з ініцыятывай Дж. Кэры і міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова. Генеральны сакратар таксама адзначыў, што ён і спецпрадстаўнік ААН і ЛАД па Сірыі Лахдар Браха будуць нястомна прыкладаць намаганні для правядзення гэтага форуму.

Акрамя таго, на сустрэчы Дж. Кэры і Пан Гі Мун абмеркавалі мірны працэс на Блізкім Усходзе, праблему ДРК і іншыя важныя пытанні. Генеральны сакратар ААН ухваліў намаганні, якія прыкладае кіраўнік Дзярждэпартамента для аднаўлення палестына-ізраільскіх мірных перамоваў, а таксама заклікаў кіраўнікоў Палестыны і Ізраіля скарыстацца гэтым шанцам і станоўча адрэагаваць на пасярэдніцтва Дж. Кэры, з тым каб як мага хутчэй рэалізаваць праект "дзве дзяржавы для двух народаў ". Дзяржсакратар ЗША ў адказ заявіў, што прэзідэнт Ізраіля Біньямін Нетаньяху і прэзідэнт Палестыны Махмуд Абас вырашылі аднавіць перамовы, а таксама выказаў спадзяванне на тое, што яго намаганні будуць паспяховыя.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040