Л.Брахімі сумняваецца, што перамовы ў Жэневе па Сірыі атрымаецца правесці ў вызначаны тэрмін
  2013-06-26 16:11:04  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спецпасланнік ААН і ЛАД па Сірыі Лахдар Брахімі сёння заявіў, што, улічваючы існуючую сітуацыю ў Сірыі, ён сумняваецца, што канферэнцыю па сірыйскім пытанні ў Жэневе, якая прызначаная на ліпень, атрымаецца правесці ў вызначаны тэрмін.

Афіцыйныя прадстаўнікі ААН, Расіі і ЗША сёння ў другой палове дня правялі пасяджэнне за зачыненымі дзвярыма, на якім абмяркоўвалі работу па падрыхтоўцы да правядзення канферэнцыі па сірыйскім крызісе, ініцыіраванай ЗША і Расіяй. На сённяшнім пасяджэнні абмяркоўваецца пытанне аб падрыхтоўчай рабоце, у тым ліку ацэнка ўмоў для паспяховага правядзення канферэнцыі, дакладны час правядзення, зацвярджэнне з удзельнікамі арганізацыйнага парадку і іншыя асноўныя пытанні.

Л.Брахімі выказаў упэўненасць, што канферэнцыя атрымаецца канструктыўнай, і на ёй будзе дасягнуты прагрэс у перамовах. "Аднак я не ўпэўнены, што сёння мы зможам вырашыць усе гэтыя пытанні", – падкрэсліў Л.Брахімі на прэ-канферэнцыі перед пачаткам пасяджэння. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040