Камітэт па замежных справах Сената ЗША ўхваліў рэзалюцыю на прымяненне ваеннай сілы супраць Сірыі.
У рэзалюцыі на аперацыю ў Сірыі адводзіцца 60 дзён, і гэты тэрмін можа быць прадоўжаны яшчэ на 30 дзён у выпадку неабходнасці працягу ваенных удараў. Рэзалюцыя абмяжоўвае ваенныя ўдары межамі Сірыі і забараняе накіраванне наземных войскаў у Сірыю для ўдзелу ў ваеннай аперацыі, аднак дазваляе накіраваць туды невялікае воінскае падраздзяленне ратаўнікоў у выпадку экстраных абставін. Апрача таго, на працягу 30 дзён пасля ўступлення рэзалюцыі ў сілу Белы дом павінен прадставіць у Кангрэс дыпламатычны варыянт урэгулявання канфлікту ў Сірыі. - Р -