У выніку землетрасення магнітудай 7,7 бала, якое адбылося 24 верасня на паўднёвым захадзе Пакістана, у правінцыі Белуджыстан, 355 чалавек загінулі, яшчэ 619 - атрымалі раненні. Пра гэта ў прэс - рэлізе паведаміла Нацыянальнае ўпраўленне па кантролі за стыхійнымі бедствамі краіны.
Аваран - акруга на поўдні Белуджыстана, найбольш моцна пацярпелы раён, дзе ахвярамі землетрасення сталі 311 чалавек, яшчэ 440 - атрымалі раненні , паведамілі ўлады .
Паводле інфармацыі, у выніку землятрасення ў пацярпелых раёнах разбуранымі сталі 20 тыс. жылых дамоў, акрамя таго, у раёне Аваран разбуранымі або пацярпелымі сталі 95 % усіх жылых дамоў.
У прэс - рэлізе ўлады паведамілі, што адміністрацыяй правінцый Белуджыстан і Пенджаб у раён бедства былі адпраўлены вялікая колькасць намётаў, коўдраў, супрацьмаскітных сетак, вады, медыкаментаў і прадуктаў харчавання.
Акрамя цяжкай даступнасці да раёнаў бедства, выратавальныя працы ўскладнены і іншымі фактарамі. Раней кіраўнік Нацыянальнага ўпраўлення па кантролі за стыхійнымі бедствамі пазбег удару ракеты, што была накіравана ў яго верталёт, на якім чыноўнік інспектаваў Машкай , невялікі гарадок у Аваране .