У Нігерыі падчас нападу на студэнцкі інтэрнат былі забіты больш за 40 чалавек
  2013-09-30 10:49:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Баявікі радыкальнай групоўкі "Бока харам" 29 верасня напалі на студэнцкі інтэрнат у паўночна-ўсходняй частцы Нігерыі і забілі па меншай меры 40 чалавек.

Паводле паведамлення мясцовых СМІ, тэракт быў здзейснены ў інтэрнаце Сельскагаспадарчага універсітэта , размешчанага ў 50 км на поўдзень ад адміністрацыйнага цэнтра штата Іобе горада Даматуру. У гадзіну ночы група ўзброеных баевікоў уварвалася ў інтэрнат і адкрыла агонь па студэнтах.

Як распавёў адзін са студэнтаў, пасля нападу тыя, што засталіся ў жывых, пачалі ў паніцы ўцякаць з месца здарэння , баючыся паўторнага нападу.

У момант нападу ўсе студэнты спалі, што і прывяло да масавых ахвяраў. Афіцыйныя ўлады пакуль не апублікавалі ніякіх дадзеных аб колькасці загінуўшых і параненых. Аднак паводле паведамлення медыкаў, баевікі забілі як мінімум 40 чалавек.

Пакуль ні адна арганізацыя не ўзяла на сябе адказнасць за ўчыненне гэтага нападу , аднак почырк здзейсненага тэракта, паказвае на баевікоў радыкальнай групоўкі "Бока харам". У чэрвені і ліпені гэтага года баевікі "Бока харам" здзейснілі напады на дзве школы ў штаце Іобе, у выніку былі забіты некалькі дзесяткаў настаўнікаў і школьнікаў.

За апошнія некалькі гадоў групоўка "Бока харам " здзейсніла мноства гвалтоўных актаў у паўночнай частцы Нігерыі. Прэзідэнт краіны Джонатан Гудлак ў траўні гэтага года абвясціў аб увядзенні надзвычайнага становішча ў паўночных штатах Борна , Іобе і Адамава . - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040