Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Тайланда Інглак Чынават правялі ў Бангкоку сустрэчу, пасля заканчэння якой прысутнічалі на сумеснай прэс-канферэнцыі.
Лі Кэцян ад імя кітайскага ўрада перадаў шчырыя прывітанні і добрыя пажаданні народу Тайланда. Ён адзначыў, што кіраўнікі ўрадаў дзвюх краін правялі плённыя перамовы па шырокім коле пытанняў і прысутнічалі на цырымоніі падпісання шэрагу важных двухбаковых пагадненняў. Абодвум бакам варта паглыбіць палітычны ўзаемадавер, садзейнічаць дзелавому супрацоўніцтву ў такіх важных галінах, як гандаль, транспарт, энергетыка, фінансы, тэхналогіі, культура, абарона, а таксама актывізаваць абмены ў гуманітарнай галіне і ўмацоўваць сваю сацыяльную аснову. Кітай і Тайланд аб'явілі аб намеры заключыць мемарандум аб бязвізавым рэжыме для паездак уладальнікаў агульнаграмадзянскіх пашпартоў, што створыць больш выгод для пашырэння сувязяў паміж жыхарамі дзвюх дзяржаў.
Паводле слоў кіраўніка кітайскага ўрада, абодва бакі таксама абмяняліся меркаваннямі па міжнародных і рэгіянальных пытаннях. Кітайскі ўрад мае намер сумесна з Тайландам развіваць стратэгічнае партнёрства і паспрабаваць дамагчыся больш значных зрухаў у гэтым працэсе.
У сваю чаргу Інглак Чынават адзначыла, што Тайланд гатовы ўмацаваць узаемадзеянне з кітайскім бокам ва ўсіх галінах, а таксама паспрабуе давесці двухбаковы тавараабарот да 100 млрд. долараў у 2015 годзе. Яна выказала прывітанне з нагоды ўдзелу Кітая ў будаўніцтве высакахуткаснай чыгункі і падтрымкі ініцыятывы аб стварэнні Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый. Тайланд мае намер прыкласці намаганні для садзейнічання дынамічнаму развіццю адносін "АСЕАН-Кітай". - Р -