Грузавое судна затанула ля паўднёвакарэйскага горада Пхахан
  2013-10-16 10:17:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведаміла Генеральнае консульства КНР у паўднёвакарэйскім горадзе Пусан, у аўторак прыкладна ў 21:30 грузавое судна пад сцягам Панамы затанула ў партовым горадзе Пхохан на поўдні краіны, у выніку загінуў капітан – грамадзянін КНР. Лічацца прапаўшымі без вестак некаторыя члены экіпажа.

Прадстаўнік кітайскага генконсульства ў Пусане па тэлефоне паведаміў карэспандэнту агенцтва "Сіньхуа", што на борце згаданага грузавога судна знаходзіліся 19 чалавек, 18 з іх – кітайцы. Яшчэ адзін – грамадзянін В'етнама. На сапраўдны момант пацверджана гібель капітана. Пра іншых членаў экіпажа пакуль нічога невядома.

Атрымаўшы ад паўднёвакарэйскай паліцыі інфармацыю, кітайскае генконсульства неадкладна запусціла механізм рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, накіраваўшы на месца здарэння рабочую групу на чале з намеснікам генеральнага консула. Апрача таго, пасольства КНР у Рэспубліцы Карэя таксама наладзіла пастаянную сувязь з паўднёвакарэйскай марской паліцыяй і МЗС краіны. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040