Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Доме народных сходаў сустрэўся з генерал-губернатарам Аўстраліі Квенцін Эліс Луізай Брайс.
Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Аўстралія – добрыя сябры і партнёры. У апошнія гады хутка развіваюцца двухбаковыя сувязі, якія выйшлі на ўзровень адносін стратэгічнага партнёрства. Кітай і Аўстралія як важныя краіны АЦР маюць больш агульных інтарэсаў, пашыраецца прастора іх супрацоўніцтва. Бакі павінны са стратэгічных пазіцый і з пункту гледжання перспектыў сумесна адкрыць новую эпоху кітайска-аўстралійскага сяброўскага супрацоўніцтва ў духу ўзаемадаверу і ўзаемнай выгады.
Сі Цзіньпін адзначыў, што ў будучыні Кітай і Аўстралія павінны раскрыць патэнцыяльныя магчымасці, стварыць умовы і надаць новы стымул развіццю двухбаковых сувязяў, садзейнічаць больш хуткаму дасягненню прарыву на перамовах па двухбаковым пагадненні аб свабодным гандлі, актыўна пашыраць супрацоўніцтва ў такіх новых галінах, як энерганосьбіты, інфраструктурнае будаўніцтва, фінансавыя паслугі, энергазберажэнне, ахова навакольнага асяроддзя, чыстая энергія, біятэхналогіі і фармацэўтыка; далей умацоўваць кантакты і супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, турызму, навукі і тэхнікі, а таксама ўмацоўваць узаемаразуменне і дружбу паміж народамі дзвюх краін; умацоўваць узаемадзеянне і супрацоўніцтва з ААН, "Групай 20", АЦЭС і іншымі шматбаковымі механізмамі для ўнясення ўкладу ў развіццё і росквіт рэгіёна і ўсяго свету.