Старшыня КНР вітаў прыбыццё К.Брайс для ўдзелу ў 14-м міжнародным кірмашы Заходняга Кітая, адзначыўшы, што развіццё Заходняга Кітая – новы рухавік эканамічнага росту Кітая, што стварае шырокія магчымасці для ўсіх краін свету, у тым ліку і Аўстраліі. Кітайскі бок вітае інвестыцыі аўстралійскіх прадпрыемстваў у Кітаі і развіццё тут свайго бізнесу для ажыццяўлення сумеснага развіцця.
К.Брайс, у сваю чаргу, сказала, што Аўстралія і Кітай падтрымліваюць глыбокую дружбу. Кітай – важны партнёр для Аўстраліі ў супрацоўніцтве, а Аўстралія – стабільны пастаўшчык энерганосьбітаў і рэсурсаў для Кітая. Дзве краіны маюць шырокія агульныя інтарэсы і шырокія перспектывы супрацоўніцтва. Развіццё Кітая уносіць важны ўклад у росквіт рэгіёна і ўсяго свету. Аўстралія надае павышаную ўвагу адносінам з Кітаем, мае намер пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, як мага хутчэй дасягнуць сумеснага пагаднення аб свабодным гандлі, умацаваць супрацоўніцтва з заходнімі раёнамі Кітая, умацаваць гуманітарныя абмены, каардынацыю і ўзаемадзеянне ў міжнародных і рэгіянальных справах, садзейнічаць далейшаму развіццю двухбаковых сувязяў. - Р -