У Беларусі наступны год аб'яўлены Годам спартыўнага турызму
  2013-10-24 10:25:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

2014-ы год у Беларусі аб'яўлены Годам спартыўнага турызму. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Гагіеў.

У сераду ў Мінску адкрылася міжнародная выстава "Турбізнес-2013". "Чэмпіянат свету па хакеі паслужыць адным са штуршкоў для больш шырокага развіцця турызму. Неабходна стварыць максімальныя ўмовы, каб турысты пазнаёміліся з нашай краінай і вярнуліся сюды яшчэ не адзін раз", – заявіў А.Гагіеў.

На двух тысячах квадратных метраў выставачнай плошчы турыстычныя магчымасці Беларусі і замежжа прадставілі больш за сто экспанентаў з некалькіх краін. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040