Мінск – добрая пляцоўка для перамоў па паглыбленні інтэграцыі
  2013-10-23 15:07:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Мінск – добрае месца для правядзення перамоў па паглыбленні інтэграцыі дзяржаў на постсавецкай прасторы, заявіў у аўторак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Выканкама СНД Сяргеем Лебедзевым. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Паводле слоў А.Лукашэнкі, беларуская сталіца можа стаць пляцоўкай для дыялогу і інтэграцыі, прычым не толькі постсавецкіх рэспублік. Праз некалькі дзён у Мінску адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, а таксама саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД. Пазней беларуская сталіца збярэ міністраў замежных спраў краін Садружнасці. У сувязі з гэтым С.Лебедзеў адзначыў высокую ступень гатоўнасці беларускага боку да правядзення буйных самітаў і распавёў, што ў парадак дня будзе вынесена 14 пытанняў, якія ахопліваюць усю дзейнасць СНД: ад гуманітарнай да эканамічнай. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040