Чжан Дэцзян правёў перамовы са спікерам парламента Ірана
  2013-10-31 14:27:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня ПК УСНП Чжан Дэцзян 30-га кастрычніка ў Доме народных сходаў правёў перамовы са спікерам парламента (Меджліса) Ірана Алі Ларыджані .

Чжан Дэцзян паведаміў, што ў старажытнасці Шаўковы шлях злучаў народы Кітая і Ірана, сяброўства і супрацоўніцтва дзвюх краін маюць даўнія вытокі і доўгую гісторыю. У апошнія гады ў адносінах Кітая і Ірана падтрымліваецца тэндэнцыя пазітыўнага і ўстойлівага развіцця, цяпер яны перажываюць важны этап захавання старога і развіцця новага, абмен і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай сферах прыносяць пазітыўныя вынікі. У верасні старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў на саміце ШАС у Бішкеку важную сустрэчу з прэзідэнтам Ірана Хасанам Раўхані , падчас якой было дасягнута шмат важных кансенсусаў, паказаны курс развіцця кітайска-іранскіх адносін у новую эпоху.

Чжан Дэцзян адзначыў, што абмен паміж заканадаўчымі органамі з'яўляецца важнай часткай кітайска-іранскіх адносін, адыгрывае незаменную ролю ў садзейнічанні ўзаемаразуменню і дружбе паміж народамі дзвюх краін, прасоўванні развіцця двухбаковых адносін. У апошнія гады УСНП і парламент Ірана ўвесь час падтрымліваюць сяброўскія зносіны.

А. Ларыджані паведаміў, што іранскі бок робіць упор на развіцці сяброўскіх адносінаў з Кітаем, ухваляе важную ролю кітайскага боку ў міжнародных і рэгіянальных справах. Мэтай яго візіту з'яўляецца садзейнічанне абмену паміж парламентамі Ірана і Кітая, прасоўванне двухбаковага абмену і супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, энергетычнай, культурнай і іншых сферах. Парламент Ірана мае намер сумесна з УСНП больш актыўна садзейнічаць сяброўскім адносінам дзвюх краін у самых шырокіх сферах.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040