Сі Цзіньпін сустрэўся са старшынёй парламента Ірана
  2013-10-31 09:49:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у Пекіне ў Доме народных сходаў сустрэўся са старшынёй Меджліса /парламента/ Ірана Алі Ларыджані .

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў апошнія гады кітайска-іранскія адносіны набылі тэндэнцыю спрыяльнага развіцця. Двухбаковае супрацоўніцтва ў розных галінах з'яўляецца плённым. Добрыя адносіны паміж Кітаем і Іранам не толькі адпавядаюць агульным інтарэсам дзвюх дзяржаў, але і акажуць уплыў на мір і стабільнасць на Блізкім Усходзе. Кітай імкнецца да здаровага і стабільнага развіцця дружалюбнага супрацоўніцтва з Іранам у розных сферах.

Старшыня КНР канстатаваў, што дзякуючы агульным намаганням Ірана і зацікаўленых бакоў з'явіўся актыўны зрух да ўрэгулявання ядзернай праблемы Ірана. Кітай вітае такое змяненне і будзе па-ранейшаму адыгрываць канструктыўную ролю ў мірным вырашэнні гэтай праблемы ў рамках механізму кансультацый "шасцёркі" /ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Расія, Кітай і Германія/ .

Ларыджані, у сваю чаргу, перадаў сардэчнае прывітанне старшыні КНР з боку духоўнага лідэра Ірана аяталы Сееда Алі Хаменеі і прэзідэнта гэтай краіны Хасана Раўхані. Ён адзначыў , што паспяховае стварэнне іранскага ўрада новага склікання адкрыла новую старонку іранска-кітайскіх адносін. Іран прытрымліваецца курсу "глядзець на ўсход", надае важнае значэнне развіццю адносін з Кітаем і спадзяецца на ўмацаванне двухбаковых абменаў і супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, энергетычнай, інвестыцыйнай і іншых галінах. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040