Тайфун "Хаянь" абрынуўся раніцай 11 лістапада на паўночна-ўсходнюю в'етнамскую правінцыю Куангнінь, на раёны, размешчаныя за 120 км на ўсход ад сталіцы краіны. Пра гэта паведаміла Упраўленне па справах метэаралогіі КНР.
Паводле інфармацыі, апублікаванай на інтэрнэт-сайце ўпраўлення, бараметрычны ціск у эпіцэнтры "Хаяня" складаў 965 гПа, сіла ветру – 38 м/с. - Р -