Найбуйнейшая за мяжой сірыйская апазіцыйная сіла - "Нацыянальная кааліцыя апазіцыйных і рэвалюцыйных сіл" (НКАРС) у панядзелак увечары ў сваёй заяве вылучыла ўмовы для свайго ўдзелу ў " Жэневе - 2" - гэта стварэнне міжнароднай супольнасцю калідораў для дастаўкі грузаў гуманітарнай дапамогі на тэрыторыю Сірыі і вызваленне сірыйскім урадам палітычных зняволеных.
Прадстаўнік НКАРС Луай Сафі на прэс – канферэнцыі, якая адбылася ў Стамбуле, заявіў , што плануемы да стварэння пераходны ўрад Сірыі павінен быць надзелены ўсімі паўнамоцтвамі , якімі валодаюць прэзідэнт , ваенныя сілы і сілы па абароне бяспекі , пры гэтым ён запатрабаваў сыходу Башара Асада з пасады прэзідэнта краіны. Такім чынам, апазіцыя Сірыі працягвае настойваць на тым , каб Башар Асад і чыноўнікі яго рэжыму не ўваходзілі ў склад пераходнага ўрада і не займалі ніякіх пасадаў.
Гэты прадстаўнік таксама папярэдзіў аб тым , што калі міжнародная супольнасць не створыць у Сірыі гуманітарныя калідоры і не пераканае ўрад вызваліць палітычных зняволеных , усе іншыя намаганні будуць асуджаныя на правал і стануць бессэнсоўнымі . - 0 -