У Кітаі абвешчаны рэжым хуткага рэагавання ў сувязі з тайфунам "Хаянь"
  2013-11-13 17:18:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канцылярыя Дзяржаўнага камітэта па мінімізацыі шкоды ад стыхійных бедстваў і Міністэрства грамадзянскай адміністрацыі Кітая сёння запусцілі рэжым хуткага рэагавання ў сувязі з сур'ёзным уронам, нанесеным тайфунам " Хаянь " Паўднёваму Кітаю .

Паводле апошніх звестак , у выніку ўдару тайфуну " Хаянь " пацярпелі 3.93 млн. жыхароў паўднёва-кітайскіх правінцый Хайнань , Гуандун і Гуансі- Чжуанскага аўтаномнага раёна , 8 чалавек загінулі, 5 лічацца прапаўшымі без вестак , 252 тыс. чалавек былі экстрана эвакуіраваны.

У рэгіёне разбураны 1400 дамоў , пашкоджаны 8600 жылых пабудоў , нанесены ўрон 484,5 тыс. га сельскагаспадарчых угоддзяў. Прамы эканамічны ўрон ацэньваецца ў 4,49 млрд. юаняў / 736 млн. дол. ЗША /. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040