Старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак накіраваў прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну тэлеграму, у якой ад імя кітайскага ўрада і народа выказаў глыбокі смутак па загінуўшых у выніку авіякатастрофы, якая адбылася ў Казані, а таксама шчырыя спачуванні сем'ям загінуўшых.
У гэты ж дзень прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцзян адправіў прэм'ер-міністру РФ Дзмітрыю Мядзведзеву тэлеграму, у якой выказаў глыбокі смутак па ахвярах крушэння самалёта, а таксама спачуванні родным і блізкім загінуўшых. - 0 -