"Чорныя скрыні" знойдзеныя на месцы крушэння самалёта ў Татарстане
  2013-11-19 10:58:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На месцы крушэння пасажырскага самалёта ў Татарстане былі знойдзены дзве "чорныя скрыні". Пра гэта паведамілі расійскія СМІ са спасылкай на старшыню Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта Таццяну Анодзіну.

"Выяўлены два бартавыя самапісцы: параметрычны і моўны. Пра стан казаць заўчасна", - заявіла Т. Анодзіна ў панядзелак на пасяджэнні ўрадавай камісіі.

Паводле яе слоў, бартавыя самапісцы будуць дастаўлены на экспертызу ў Маскву, што дасць магчымасць высветліць прычыны катастрофы. На дадзены момант следствам разглядаюцца пяць асноўных версій, пра якія журналістам паведаміў міністр транспарту РФ Максім Сакалоў.

"Да таго часу, пакуль Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт не завершыць працу, я думаю, што гэтыя пяць версій маюць права на жыццё і далейшую распрацоўку. Гэта і памылка пілатавання, і тэхнічная няспраўнасць самалёта, і няякаснае паліва, праца наземных службаў і ўмовы надвор'я", - сказаў ён.

Пасажырскі самалёт "Боінг -737" авіякампаніі "Татарстан", які рухаўся з Масквы, разбіўся пры пасадцы ў аэрапорце Казані. У выніку крушэння загінулі 50 чалавек: 44 пасажыры і шэсць членаў экіпажа. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040