"Лаоскія авіялініі" апублікавалі інфармацыю аб грамадзянстве 44 пасажыраў, якія знаходзіліся на борце самалёта, што разбіўся.
Як паведаміў на прэс-канферэнцыі галоўны выканаўчы дырэктар авіякампаніі, на борце самалёта, які ўпаў у сераду ў раку Меконг, знаходзіліся 44 пасажыры і 5 членаў экіпажа.
Сярод пасажыраў – грамадзяне Лаоса, Францыі, Аўстраліі, Тайланда, Рэспублікі Карэя, В'етнама, Канады, Малайзіі, ЗША і Кітая.
Супрацоўнікі пасольства КНР у Лаосе ўжо звязаліся з сем'ямі загінуўшых суайчыннікаў і гатовы прадаставіць ім усю неабходную дапамогу.
Паводле даных авіякампаніі "Лаоскія авіялініі", знойдзены целы 4 загінуўшых. Верагоднасць таго, што астатнія пасажыры, якія знаходзіліся на борце самалёта, засталіся ў жывых, вельмі малая. - Р -