11 чалавек загінулі ў выніку пажару, які пачаўся ў ноч з 19 на 20 лістапада ў Пекіне. Пра гэта паведамілі ў мясцовай паліцыі.
Пажар адбыўся на складзе ў раёне Чааян каля 20:30 па мясцовым часе, плошча пажару склала больш за 500 квадратных метраў. У выніку загінулі 11 чалавек, 14 чалавек удалося выратаваць. Усе пацярпелыя адпраўлены ў бальніцы. Да 23:00 агонь быў патушаны.
Вядзецца расследаванне прычын узнікнення пажару. - Р -