Міністэрства абароны Ізраілю абвясціла, што сумесна распрацаваная Ізраілем і ЗША сістэма CРА " Прашча Давіда " паспяхова прайшла другі раўнд выпрабаванняў .
У заяве міністэрства абароны Ізраілю паведамляецца , што ізраільская арганізацыя па супрацьракетнай абароне і агенцтва па супрацьракетнай абароне ЗША ў паўднёвай частцы Ізраіля з дапамогай гэтай сістэмы паспяхова перахапілі на ўсталяванай траекторыі балістычную ракету малой далёкасці . Паспяховыя выпрабаванні з'яўляюцца важнай падзеяй , яны нададуць Ізраілю патэнцыял і ўпэўненасць у барацьбе з пагрозай балістычных ракет малой далёкасці .
Сістэма ПРА " Прашча Давіда " сумесна распрацавана ізраільскім дзяржаўным абаронным прадпрыемствам " Рафаэль " і амерыканскай кампаніяй " Рэйтэон ". Яна праектавалася для перахопу балістычных ракет малой далёкасці ў межах 250 кіламетраў. Плануецца , што яе эксплуатацыя пачнецца ў 2014 годзе.