Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сумесна са старшынёй Еўрапейскага савета Херманам Ван Ромпеем і старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлам Барозу старшынстваваў у Доме народных сходаў на 16-й сустрэчы лідараў КНР і ЕС.
Лі Кэцян паведаміў, што Кітай надае павышаную ўвагу адносінам паміж КНР і ЕС. Сустрэча лідараў КНР і ЕС супадае з момантам дзесяцігоддзя ўстанаўлення стратэгічных партнёрскіх адносін паміж КНР і ЕС. ЕС – важны партнёр Кітая ў працэсе рэалізацыі мадэрнізацыі; умацаванне супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЕС адпавядае ўзаемным інтарэсам бакоў, пасылае свету пазітыўны сігнал міру, развіцця і супрацоўніцтва.
Лі Кэцян паведаміў, што Кітай падтрымлівае еўрапейскую інтэграцыю, жадае бачыць ЕС моцным, квітнеючым і згуртаваным. Кітай мае намер у рэчышчы адносін паміж КНР і ЕС прытрымлівацца ўзаемадаверу і супрацоўніцтва, аптымальна вырашаць узнікаючыя ў працэсе супрацоўніцтва праблемы і рознагалоссі, садзейнічаць бесперапыннаму развіццю ўсеабдымных стратэгічных партнёрскіх адносін.