Х.Ван Ромпей і Ж.М.Барозу паведамілі, што на працягу 10 гадоў пасля ўстанаўлення ўсеабдымных стратэгічных партнёрскіх адносін паміж ЕС і КНР двухбаковыя сувязі станавіліся з кожным днём больш трывалымі. Еўропа падтрымлівае паглыбленне кітайскіх рэформ, мае намер умацоўваць адносіны, узаемадавер і ўзаемную падтрымку з Кітаем, працягваць перамовы па інвестыцыйнай дамове паміж ЕС і КНР, пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, вырашаць спрэчкі і рознагалоссі шляхам дыялогу і кансультацый, сумесна супрацьстаяць гандлёваму і інвестыцыйнаму пратэкцыянізму, умацоўваць кантакты ў міжнародных і рэгіянальных справах, садзейнічаць доўгатэрміноваму і стабільнаму развіццю адносін паміж ЕС і КНР.
Пасля сустрэчы Лі Кэцян, Х.Ван Ромпей і Ж.М.Барозу прысутнічалі на цырымоніі падпісання дакументаў аб супрацоўніцтве Кітая і ЕС у сельскай гаспадарцы, энергетыцы, інтэлектуальнай уласнасці. Бакі таксама распаўсюдзілі Стратэгічны план кітайска-еўрапейскага супрацоўніцтва да 2020 года. - Р -