МУС Беларусі: Масавае прыцягненне працоўных мігрантаў з Кітая не нясе пагрозы Беларусі
  2013-11-22 15:09:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Масавае прыцягненне працоўных мігрантаў з Кітая не нясе пагрозы Беларусі, кітайцы імкнуцца выконваць беларускія законы і традыцыі, заявіў на прэс-канферэнцыі ў чацвер начальнік Жэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун.

"Усе баяцца кітайскай пагрозы і кажуць, маўляў, Кітай – вялікая нацыя, якая элементарна пабудуе тут "Чайна-таун" і таму падобнае. На нашу думку, зараз Кітай у масавым увозе працоўнай сілы не ўяўляе пагрозы для Рэспублікі Беларусь", – адзначыў А.Бягун.

"Мы фактычна не канстатуем значнага парушэння грамадзянамі Кітая заканадаўства Беларусі", – сказаў А.Бягун. Пры гэтым ён удакладніў, што "калі мы і выяўляем некаторыя парушэнні, то яны звязаны пераважна з працэдурнымі аспектамі несвоечасовага прадастаўлення тых ці іншых дакументаў".

Прадстаўнік МУС паведаміў, што найбольшая колькасць працоўных мігрантаў з КНР занята на рэканструкцыі Мінскай ЦЭЦ-5, будаўніцтве гасцініцы "Пекін", комплексу жылых і адміністрацыйных будынкаў у мікрараёне "Лебядзіны", будаўніцтве Добрушскай кардоннай фабрыкі. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040