Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка намініравана на званне самай любімай тэнісісткі балельшчыкаў. Канкурэнты ў барацьбе за прэмію WТА сур'ёзныя: Серэна Уільямс, Марыя Шарапава, Агнешка Радванска і Лі На. Пакінуць свой голас за любімую тэнісістку можна на афіцыйным сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі.
Праўда, гэта намінацыя для Вікторыі – не адзіная. Беларуска можа атрымаць узнагароду за лепшую старонку ў "Твітэры" або "Фэйсбуку". Перамога на турніры ў Цынцынаці таксама прынесла сёлета спартсменцы ўдзел адразу ў дзвюх намінацыях – "Прарыў года" і "Лепшы матч года". - Р -