Боегатоўнасць УС Беларусі будзе праверана ў бліжэйшы час. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання 61-й знішчальнай авіяцыйнай базы ў Баранавічах, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
А.Лукашэнка азнаёміўся з арганізацыяй службы, станам ваеннай тэхнікі, у тым ліку, сучасных сродкаў выяўлення і сачэння. Прэзідэнт пабачыў, як працуюць радыёлакацыйныя станцыі "Раса" і "Усход", створаныя ў Беларусі.
61-я знішчальная авіяцыйная база – адна з лепшых частак ВПС і войскаў СПА. - Р -