У Беларусі ўводзяць новую методыку вызначэння групы крыві. Пра гэта ў чацвер у Мінску было заяўлена на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па актуальных пытаннях трансфузіялогіі.
Як адзначаюць медыкі, новую тэхналогію ўжо пачалі выкарыстоўваць у шэрагу клінік.
Зараз у Беларусі амаль 80 тысяч донараў крыві і больш за 10 тысяч – плазмы. З іх 55 тысяч – ганаровыя донары. - Р -