Сёлета ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт было залічана больш за 1100 замежных студэнтаў, а ўсяго на дзённай форме ў ВНУ навучаецца больш за 20 тысяч чалавек. Пра гэта паведаміла прэс-служба ВНУ.
Пашыраецца і геаграфія студэнтаў БДУ. У гэтым годзе студэнтамі БДУ сталі і грамадзяне Германіі, Іспаніі, Нарвегіі, Польшчы, Славеніі, Фінляндыі, Літвы і Швецыі.
Самы запатрабаваны факультэт сярод замежнікаў – эканамічны, на другім месцы – факультэт міжнародных адносін, а замыкае тройку філалагічны факультэт. - Р -