Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Эмамалі Рахмона з перамогай на выбарах прэзідэнта Таджыкістана. Пра гэта ў чацвер паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў высокі ўзровень узаемаразумення паміж дзвюма дзяржавамі , актыўны характар двухбаковага супрацоўніцтва, якое, выказаў упэўненасць А. Лукашэнка, будзе і ў далейшым развівацца і мацнець у духу канструктыўнага, узаемавыгаднага партнёрства. - 0 –