У Беларусі прыступілі да будаўніцтва АЭС
  2013-11-07 10:23:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Бетанаванне падмуркаў аб'ектаў першага энергаблока Беларускай АЭС пачата 6 лістапада. Пра гэта паведамілі ў сераду мясцовыя СМІ.

Беларуская АЭС з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 / 2х1200 / МВт будзе пабудавана на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці. Для яе будаўніцтва выбраны праект "АЭС -2006" , які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ. Генеральным праектыроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ " НІАЭП " - ЗАТ "Атамбудэкспарт". Тэрміны рэалізацыі праекта адлюстраваны ў генеральным кантракце , які прадугледжвае ўвод у прамысловую

эксплуатацыю першага блока атамнай станцыі ў лістападзе 2018 года, другога - у ліпені 2020 года.

Генеральны кантракт на будаўніцтва Беларускай АЭС Беларусь і Расія падпісалі ў ліпені 2012 года. Фінансаванне будаўніцтва АЭС ажыццяўляецца пераважна за кошт дзяржаўнага экспартнага крэдыту Расіі .

 - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040