22-23 кастрычніка ў Тэгеране ў рамках беларуска-іранскіх палітычных кансультацый прайшлі сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валянціна Рыбакова з першым намеснікам міністра замежных спраў Ірана Мартэзам Сармадзі, намеснікамі міністра Ібрагімам Рахімпурам і Сэедам Абасам Арагчы.
Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, падчас сустрэч бакі абмеркавалі дынаміку і перспектывы развіцця двухбаковых палітычных сувязяў, міжпарламенцкага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў міжнародных арганізацыях, а таксама пытанні пашырэння двухбаковай дагаворна-прававой базы. - Р -