А. Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі
  2013-11-07 11:07:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі , заявіўшы, што яна да гэтага часу не страціла свайго значэння як знамянальная падзея сусветнай гісторыі. Пра гэта ў сераду паведамілі ў прэс -службе беларускага лідара.

"Абвешчанае савецкай уладай права нацый на самавызначэнне стала падмуркам, на якім мы пабудавалі суверэнную Айчыну - Рэспубліку Беларусь. Дасягненні, якімі ганарыцца незалежная Беларусь сёння: моцная народная ўлада , якая абапіраецца на сістэму саветаў дэпутатаў усіх узроўняў, сацыяльна арыентаваная эканоміка, высокаразвітыя адукацыя, навука і культура, - шмат у чым заснаваныя на патэнцыяле, назапашаным у БССР " , - гаворыцца ў віншаванні.

А. Лукашэнка нагадаў , што па добрай традыцыі 7 лістапада прынята сустракаць працоўнымі падарункамі. "Сёлета да гэтага дня ў розных кутках краіны здаюцца ў строй новыя дамы, прамысловыя і сацыяльныя аб'екты - сведчанні росту дабрабыту народа" , - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт Беларусі выказаў упэўненасць , што гэтае свята заўсёды будзе адзначацца ў Беларусі як знак павагі да слаўных традыцый і здзяйсненняў многіх пакаленняў. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040