Сустрэча А. Лукашэнкі з кіраўніком Карэліі
  2013-11-12 15:33:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

"Саюзніцкія адносіны Беларусі і Расіі паспяхова развіваюцца, дзякуючы цесным сувязям нашай краіны з расійскімі рэгіёнамі", - заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак на сустрэчы з кіраўніком Карэліі Аляксандрам Худзілайненам. Пра гэта паведамілі ў прэс -службе беларускага лідара.

А. Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі заўсёды з асаблівай цеплынёй прымаюць дэлегацыі з расійскіх рэгіёнаў. "Менавіта дзякуючы падтрымцы рэгіёнаў Расіі гэтак паспяхова складваюцца і нашы міждзяржаўныя саюзніцкія адносіны. Я наогул сёння не бачу адносін паміж Беларуссю і Расіяй без нармальных, вельмі цесных узаемасувязяў Беларусі з расійскімі рэгіёнамі", - заявіў беларускі лідар.

Беларусь гатова аказаць падтрымку Карэліі ў аграрным сектары эканомікі і пастаўках спецыялізаванай тэхнікі, заявіў А. Лукашэнка. Узаемадзеянне можа быць дасягнута і ў лесапрамысловай галіне. Беларусь гатова падзяліцца ўласнымі напрацоўкамі -- ад тэхналогій да адпаведных кадраў. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040