Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Румыніі Віктар Понта пасля праведзеных перамоваў у другой палове дня сумесна сустрэліся з журналістамі.
Лі Кэцян адзначыў, што ў цяперашні час адносіны дружбы, супрацоўніцтва і партнёрства паміж Кітаем і Румыніяй паспяхова развіваюцца. У будучыні ў кітайска - румынскіх адносінах павінна быць дасягнута новае развіццё на трох узроўнях. Па-першае , гэта ўзаемапавага і раўнапраўны падыход , традыцыйная дружба Кітая і Румыніі павінна быць пераўтворана ў новую рухаючую сілу паглыблення практычнага супрацоўніцтва. Па-другое, узаемавыгаднасць і сумеснае развіццё . Па-трэцяе , неабходна садзейнічанне развіццю адносін Кітая з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і ЕС. Кітайска-румынскае супрацоўніцтва з'яўляецца іх важнай складовай часткайі можа адыгрываць значную ролю.