Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прыняў удзел у сустрэчы кіраўнікоў КНР і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Бакі падрабязна абмеркавалі перспектывы паглыблення адносін паміж КНР і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама вызначылі планы па будучым супрацоўніцтве.
Лі Кэцян на сустрэчы адзначыў, што сяброўскія адносіны паміж Кітаем і краінамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў далейшым будуць адыгрываць канструктыўную ролю ў працэсе паглыблення кітайска-еўрапейскіх адносін ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.
Па заканчэнні сустрэчы была прынята Бухарэсцкая праграма па супрацоўніцтве. - Р -