Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і прэм'ер -міністр Вялікабрытаніі Д. Кэмеран сустрэліся з журналістамі
  2013-12-03 09:10:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран у Доме народных сходаў у Пекіне сустрэліся з журналістамі.

Лі Кэцян распавёў аб выніках штогадовай сустрэчы кіраўнікоў урадаў Кітая і Вялікабрытаніі. Ён паведаміў , што цяперашняя важная сустрэча адбылася ў час надыходзячага 10- годдзя ўстанаўлення кітайска-брытанскіх адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства. Бакі пагадзіліся , што абедзве краіны павінны ставіцца адна да адной з павагай і раўнапраўна.

Лі Кэцян адзначыў, што адносіны Кітая і Вялікабрытаніі , двух буйных эканомік і важных сіл у свеце, не толькі датычацца пытання дабрабыту народаў дзвюх краін , але і маюць глабальны ўплыў. Кітай мае намер стаць з Вялікабрытаніяй партнёрамі на аснове сумеснага эканамічнага росту , узаемнага даверу і павагі ў палітыцы , а таксама ўзаемна спасцігаць культурныя каштоўнасці , садзейнічаць лібералізацыі гандлю і інвестыцый , выступаць супраць гандлёвага пратэкцыянізму, бесперапынна ўзбагачаць змест кітайска -брытанскіх адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства. Кіраўнік урада Кітая выказаў спадзяванне на тое , што Кітай і Вялікабрытанія працягнуць актывізаваць супрацоўніцтва з мэтай садзейнічання міру і развіццю ва ўсім свеце .

Д. Кэмеран, у сваю чаргу, заявіў , што развіццё Кітая дае шанцы для Вялікабрытаніі і свету. Абедзве краіны павінны разумець, паважаць і падтрымліваць адна адну, адкрыць рынкі, сумесна выступаць супраць гандлёвага пратэкцыянізму , пашыраць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных галінах , умацоўваць гуманітарныя абмены і супрацоўніцтва ў міжнародных і рэгіянальных справах. Вялікабрытанія гатова прыкладаць сумесныя з Кітаем намаганні для яшчэ больш значнага развіцця двухбаковых адносін і еўрапейска-кітайскіх сувязяў . - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040