Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян паведаміў, што Кітай гатовы разгледзець новыя галіны супрацоўніцтва з Узбекістанам.
Лі Кэцян зрабіў такую заўвагу на сустрэчы з прэзідэнтам Узбекістана Ісламам Карымавым. Ён паведаміў, што Кітай мае намер сумесна з Узбекістанам працаваць над рэалізацыяй дамоўленасцяў, дасягнутых кіраўнікамі дзвюх дзяржаў. У той жа час, Кітай гатовы пашыраць супрацоўніцтва з Узбекістанам ў новых галінах, каб падняць стратэгічнае партнёрства на новую вышыню, адзначыў ён.
Лі Кэцян паведаміў, што здаровае развіццё адносін паміж Кітаем і Узбекістанам заснавана на глыбокім палітычным узаемадаверы паміж краінамі, іх супрацоўніцтва накіравана на дасягненне добрых вынікаў, заснаваных на роўнасці і адсутнасці папярэдніх умоў.
Дзве краіны ўжо вядуць плённае супрацоўніцтва ў энергетыцы і могуць скарыстацца створанымі за кошт узаемадапаўняльнасці перавагамі для далейшага паглыблення супрацоўніцтва ў энергетыцы і дасягненні прагрэсу ва ўсіх іншых галінах, дадаў прэм'ер.