Азіяцка-еўрапейскі транспартны калідор – праект Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва – дазволіць ператварыць Эканамічную зону шаўковага шляху з ідэі ў рэальнасць.
У канцы лістапада прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прыме ўдзел у 12-м пасяджэнні савета кіраўнікоў урадаў краін-членаў ШАС. Чакаецца, што на гэтай сустрэчы кіраўнікі ўрадаў краін-удзельніц падпішуць пагадненне аб стварэнні спрыяльных умоў для міжнародных аўтамабільных перавозак, заявіў днямі намеснік міністра замежных спраў КНР Чэн Гапін.
Перамовы па адкрыцці азіяцка-еўрапейскага транспартнага калідора ў рамках ШАС былі запушчаны яшчэ 9 гадоў таму, і па гэтым праекце праведзена вялікая падрыхтоўчая работа, таму падпісанне пагаднення чакаюць з нецярпеннем.
"Калі на маючай адбыцца сустрэчы прэм'ераў пагадненне будзе падпісана, то для ШАС гэта будзе важным крокам у эканамічным супрацоўніцтве, а для супрацоўніцтва ў іншых сферах – спрыяльнай глебай і добрым прыкладам. Важным з'яўляецца падпісанне пагаднення і для далейшага стварэння Эканамічнай зоны шаўковага шляху, лічыць эксперт па пытаннях Цэнтральнай Азіі Акадэміі грамадскіх навук Кітая Сунь Чжуанчжы.
На тэрыторыі магчымай Эканамічнай зоны шаўковага шляху пражывае каля 3 млрд. чалавек, што сведчыць аб каласальным патэнцыяле супрацоўніцтва ў гандлі і інвестыцыях. На думку Сунь Чжуанчжы, стварэнне Эканамічнай зоны шаўковага шляху прынясе краінам Еўразіі вялікія камерцыйныя магчымасці. У той жа час умацаванне супрацоўніцтва ў рамках ШАС, у тым ліку, у транспартнай галіне, будзе спрыяць стварэнню гэтай зоны і павінна паслужыць пашырэнню напрамкаў узаемадзеяння краін, якія знаходзяцца ўздоўж Шаўковага шляху. - Р -