У аўторак раніцай прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сумесна з кіраўнікамі ўрадаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы / ЦУЕ / прыняў удзел у трэцім гандлёва -эканамічным форуме ў фармаце " КНР - ЦУЕ", які прайшоў у сталіцы Румыніі горадзе Бухарэсце .
Падчас мерапрыемства Лі Кэцян выступіў з прамовай, у якой адзначыў, што эканамічныя кантакты , якія падтрымліваюцца паміж Кітаем і ЦУЕ, паспяхова вытрымалі выпрабаванні, з якімі ім давялося сутыкнуцца ў сувязі з міжнародным фінансавым і еўрапейскім даўгавым крызісамі.
Кітайскі прэм'ер адзначыў, што ва ўмовах істотных складаных змяненняў міжнароднай эканамічнай сітуацыі КНР і дзяржавы рэгіёну павінны абмеркаваць і распрацаваць новыя меры актывізацыі двухбаковага дзелавога супрацоўніцтва, пастаянна пашыраць сферу агульных інтарэсаў, імкнуцца да сумеснага развіцця, улічваючы ўзаемныя інтарэсы і стымулюючы працэс ажыццяўлення на розных узроўнях выгаднага ўзаемадзеяння ва ўсіх існуючых галінах і накірунках.
Кіраўнік кітайскага ўраду выступіў з ініцыятывай з трох пунктаў.
Перш за ўсё, на яго думку, у бліжэйшыя пяць гадоў неабходна павялічыць аб'ёмы двухбаковага гандлю ўдвая. Як заявіў прэм'ер, Кітай мае намер правесці нараду з удзелам міністраў абодвух бакоў, якія займаюцца курыраваннем пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, арганізаваць такія мерапрыемствы, як выстава тавараў краін ЦУЕ, форум па сельскагаспадарчым і гандлёва -эканамічным супрацоўніцтве. КНР гатова павялічыць імпарт канкурэнтаздольных тавараў з дзяржаў ЦУЕ, аказаўшы садзейнічанне таму, каб краіны рэгіёну наведвала больш кітайскіх турыстаў.