Лі Кэцян таксама заявіў аб неабходнасці ажыццяўлення ўзаемадзеяння ў будаўніцтве буйных інфраструктурных аб'ектаў, каб за кошт кітайскіх галін па вытворчасці машыннага абсталявання , якія ўжо ў належнай меры сфарміраваліся і характарызуюцца назапашаным вопытам, задавальняўся попыт краін ЦУЕ, што імкнуцца да мадэрнізацыі сваіх інфраструктурных аб'ектаў. Неабходна, каб умацоўваліся адносіны супрацоўніцтва ў такіх напрамках, як будаўніцтва чыгунак, атамная энергетыка, вытворчасць і пастаўка розных відаў электраэнергіі, будаўніцтва аўтадарог і партоў, сфера тэлекамунікацый - тым самым будзе аказвацца садзейнічанне бесперапыннаму працэсу пашырэння маштабаў і павышэнню ўзроўню двухбаковага дзелавога ўзаемадзеяння.
На думку Лі Кэцяна, бакі павінны імкнуцца да актыўнага пашырэння сферы абмену інвестыцыямі сваіх прадпрыемстваў, важна стварыць аснову для ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва на ўзроўні кампаній сярэдняга і малога бізнэсу. Урадам абодвух бакоў варта ствараць для гэтага неабходныя ўмовы. Прадпрыемствам неабходна актыўна асвойваць новыя рынкі , ажыццяўляць дзейнасць у такіх напрамках, як інавацыі. Інтэлектуальным навукова - даследчым цэнтрам, прафесійным аб'яднанням і СМІ трэба рэалізаваць свой патэнцыял - аказваць садзейнічанне працэсу больш дынамічнага і стабільнага пашырэння рамак двухбаковага супрацоўніцтва.
Лі Кэцян адзначыў, што развіццё КНР магчыма толькі ў выпадку ўзаемадзеяння кітайскага боку і розных краін свету. У сваю чаргу, для росквіту і падтрымання стабільнасці ў глабальных маштабах свету патрэбны развіты і прагрэсіўны Кітай . На 3-м пленуме ЦК КПК 18-га склікання, які нядаўна адбыўся, быў падрыхтаваны план далейшай актывізацыі кітайскіх рэформаў, у адпаведнасці з якім КНР мае намер працягнуць узмацняць ступень сваёй адкрытасці, падтрымліваючы неабходны баланс паміж урадам і рынкам. Лі Кэцян заявіў , што кітайскі бок гатовы разам з іншымі краінамі свету, у тым ліку - еўрапейскімі дзяржавамі, скарыстацца існуючымі спрыяльнымі ўмовамі для развіцця.
Прэм'ер-міністр Румыніі В. Понта, у сваю чаргу, заявіў , што ў рамках гандлёва -эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі ЦУЕ і КНР былі дасягнуты значныя поспехі – былі закладзены трывалыя асновы для развіцця двухбаковых адносін. Кіраўнік румынскага ўрада адзначыў, што краіны рэгіёну працягнуць паляпшаць свой інвестыцыйны клімат, умацоўваць з Кітаем партнёрскія адносіны, пашыраць сферу ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, садзейнічаць устойліваму развіццю абодвух бакоў.
Як заявіў румынскі прэм'ер, супрацоўніцтва, якое падтрымліваецца паміж дзяржавамі ЦУЕ і КНР - важны складнік еўрапейска-кітайскіх адносін, што аказвае сваё станоўчае ўздзеянне на працэс еўрапейскага развіцця і спрыяе паспяховаму фарміраванню сувязяў паміж Кітаем і Еўропай. Бакі павінны скарыстаццая такой магчымасцю.