5 снежня прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, які знаходзіцца ў Кітаі з дзяржаўным візітам, наведаў Міжнароднае радыё Кітая і прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця інтэрнэт-радыё на ўкраінскай мове на сайце CRI-online.
В.Януковіч і дырэктар МРК Ван Гэнянь сумесна абвясцілі аб пачатку інтэрнэт-вяшчання на ўкраінскай мове і павіншавалі з пятай гадавінай з моманту адкрыцця сайта на ўкраінскай мове на мультымедыйным партале CRI-online.
Ван Гэнянь выступіў з віншавальнай прамовай, у якой адзначыў, што сайт на ўкраінскай мове партала CRI-online з'яўляецца адзіным украінскамоўным рэсурсам у Кітаі. За апошнія 5 гадоў з моманту адкрыцця сайт заваяваў прызнанне і павагу прадстаўнікоў шырокіх колаў грамадскасці, стаў важнай платформай для ўмацавання ўзаемаразумення і дружбы паміж народамі Кітая і Украіны. Дзякуючы падтрымцы прэзідэнта Украіны і прадстаўнікоў грамадскасці Украіны праграмы на ўкраінскай мове Міжнароднага радыё Кітая ўнясуць яшчэ большы ўклад у садзейнічанне супрацоўніцтву паміж дзвюмя краінамі.
Перад пачаткам урачыстай цырымоніі Ван Гэнянь азнаёміў прэзідэнта Украіны з развіццём Кітая ў галіне вяшчання на замежныя краіны, у прыватнасці, вяшчання на Украіну. В.Януковіч наведаў украінскую рэдакцыю. Падчас візіту ён пагутарыў з супрацоўнікамі ўкраінскай службы, азнаёміўся са зместам і асаблівасцямі праграм сайта МРК на ўкраінскай мове.
Нагадаем, сайт на ўкраінскай мове адкрыты ў 2008 годзе. Праграмы інтэрнэт-радыё на ўкраінскай мове будуць знаёміць аўдыторыю з дасягненнямі Кітая ў галіне гісторыі і культуры, палітыкі і эканомікі, а таксама з жыццём украінцаў у Кітаі і кітайцаў ва Украіне.
Зараз на сайце CRI-online размяшчаецца інфармацыя на 65 мовах. МРК займае лідзіруючае месца ў свеце па колькасці моў сярод інфармацыйных платформаў свету. Сайт МРК наведваюць карыстальнікі з больш чым 160 краін і рэгіёнаў свету. - Р -