Густы смог і туман ахутаў шэраг раёнаў ўсходніх і паўночных раёнаў Кітая, што стала прычынай парушэння транспартных зносін і адмены заняткаў у школах.
Дзяржаўны метэаралагічны цэнтр сёння абвясціў "жоўты" ўзровень трывогі з-за смогу і туману ў правінцыях Хэбэй, Шаньсі, Цзянсу, Цзянсі, Чжэцзян і Аньхой.
Усе сярэднія і пачатковыя школы, а таксама дзіцячыя садкі ў адміністрацыйным цэнтры ўсходняй правінцыі Цзянсу, горадзе Нанкін, былі зачынены пасля таго, як мясцовыя ўлады абвясцілі "чырвоны" ўзровень трывогі. У міжнародным аэрапорце Нанкіна затрыманы авіярэйсы, таксама як і марскія судны ў порце горада.
У суседняй правінцыі Чжэцзян смог сур'ёзна забрудзіў паветра ў гарадах Шаасін, Цзясін і Цзінхуа. Пра гэта паведаміў правінцыйны дэпартамент па абароне навакольнага асяроддзя.
У Нінбо ў выніку сутыкнення 6 аўтамабіляў адзін чалавек загінуў, яшчэ 2 кіроўцы атрымалі раненні. У ДТЗ патрапіў нафтавоз, які перавозіў 27 тон нафты. Нафтавоз перавярнуўся, што прывяло да ўцечкі гаручага. - Р -