У лістападзе бягучага года індэкс спажывецкіх цэн вырас на 3% у параўнанні з аналагічным месяцам, тады як у кастрычніку рост гэтага паказчыка склаў 3,2%. Пра гэта паведаміла сёння Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР.
У лістападзе прадукты харчавання ў краіне падаражэлі на 5,9%. Пры гэтым, цэны на нехарчовыя тавары павысіліся на 1,6%. У параўнанні з папярэднім месяцам цэны на прадукты харчавання знізіліся на 0,2%, а цэны на нехарчовыя тавары захоўваліся на кастрычніцкім узроўні.
Даныя таксама паказваюць, што індэкс цэн вытворцаў Кітая ў лістападзе знізіўся на 1,4% у параўнанні з тым жа месяцам мінулага года. - Р -