Народны банк Кітая: ваганні ставак і напружанасць з ліквіднасцю паступова змякчаюцца
  2013-06-26 09:28:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Народны банк Кітая паведаміў, што зараз няма дэфіцыту агульнага аб'ёму ліквіднасці. Прагназуецца, што ваганні ставак і напружанасць з ліквіднасцю паступова будуць змякчацца.

Цэнтрабанк заявіў, што для падтрымання ўстойлівага функцыянавання валютнага рынку банк ужо прадаставіў падтрымку некаторым фінансавым інстытутам, якія задавальняюць патрабаванням макраэканамічнай асцярожнасці.

Цэнтрабанк паведаміў, што на наступным этапе працягнецца рэалізацыя ўмеранай валютнай палітыкі. У той жа час у адпаведнасці з рэальнай сітуацыяй з рынкавай ліквіднасцю неабходна актыўна задзейнічаць ролю адкрытага рынку, другаснае крэдытаванне, перападлік і механізмы кароткатэрміновага рэгулявання ліквіднасці, а таксама комплекс іншых інавацыйных механізмаў для рэгулявання ліквіднасці банкаўскай сістэмы, згладжвання кароткатэрміновых ваганняў, стабілізацыі рынкавых прагнозаў, падтрымання стабільнасці на валютным рынку. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040