Да канца мая бягучага года колькасць карыстальнікаў тэхналогіі 3G у Кітаі ўпершыню дасягнула мяжы ў 304 млн. карыстальнікаў.
Паводле даных Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР, у студзені-маі колькасць абанентаў, якія карыстаюцца паслугамі мабільнай сувязі трэцяга пакалення (3G), павялічылася на 71,57 млн.
Агульны кошт тэлекамунікацыйных аперацый у краіне ў названы адрэзак часу склаў 569,57 млрд. юаняў з прыростам на 7,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Агульныя паступленні ад асноўных аперацый – 465,88 млрд. юаняў з прыростам на 8,7%. - Р -