Кітайскі касмічны зонд па даследаванні Месяца "Чан'э-3" сёння ноччу наблізіўся да паверхні Месяца.
Па камандзе Пекінскага цэнтра кіравання палётамі "Чэн'э" выйшаў з кругавой месячнай арбіты вышынёй 100 км і ўвайшоў у эліптычную арбіту з бліжэйшай кропкай ад паверхні Месяца 15 км, паведаміла Дзяржаўнае кіраванне абароннай навукі, тэхнікі і прамысловасці.
Кітайскі апарат павінен здзейсніць пасадку на паверхню Месяца ў сярэдзіне снежня, ён стане першым кітайскім касмічным апаратам, які зробіць мяккую пасадку на паверхню Месяца. - Р -