Лідар антыўрадавага руху Тайланда заявіў, што ўрад павінен пайсці ў адстаўку
  2013-12-10 09:10:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лідар антыўрадавага руху Тайланда Сутэп Таўгсубан паведаміў, што ў адпаведнасці з 3-м артыкулам канстытуцыі ўрад краіны павінен пайсці ў адстаўку. У 3-м артыкуле сцвярджаецца: "Суверэнная ўлада належыць народу Тайланда. Кароль як кіраўнік дзяржавы будзе ажыццяўляць гэту ўладу праз Нацыянальную асамблею, узначальваць Савет міністраў і суды ў адпаведнасці з умовамі Канстытуцыі".

Часова выконваючы абавязкі віцэ-прэм'ера і міністра замежных спраў Тайланда Сурапонг Тавічакчапкул у тэлевізійным выступленні паведаміў, што суверэнная ўлада, якой канстытуцыя надзяляе грамадзян Тайланда, не можа ажыццяўляцца выпадковымі людзьмі.

С.Таўгсубан таксама заклікаў пратэстуючых працягваць маніфестацыі, каб прымусіць Інглак Чынават пайсці ў адстаўку з пасады часова выконваючай абавязкі прэм'ер-міністра. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040