Кітайскія і амерыканскія навукоўцы знайшлі ген, дэфект якога адначасова прыводзіць да раку печані і цукроваму дыябету
  2013-12-11 15:23:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія і амерыканскія навукоўцы выявілі ген, дэфект якога прыводзіць адначасова да раку печані і цукровага дыябэту. Пра гэта паведаміла Паўднёвы медыцынскі ўніверсітэт г. Гуанжчоу – адміністрацыйнага цэнтра правінцыі Гуандун.

Адкрыццё зрабіла група навуковых супрацоўнікаў, якую ўзначальвае прафесар Ло Жунчэн, сумесна з калегамі з Мічыганскага ўніверсітэта. Іх дасягненне апублікавана ў амерыканскім часопісе "Cancer Cell" 9 снежня. Як паведамляецца, у арганізме чалавека ёсць ген NCOA5, які стрымлівае развіццё раку.

Спецыялісты таксама прааналізавалі наяўную інфармацыю аб пацыентах. Высветлілася, што большасць з іх мужчыны, якія адначасова пакутуюць ад першаснага раку печані і цукровага дыябету другога тыпу. Таксама стала вядома, што прыкладна ў 40% хворых прысутнічае дэфектны ген NCOA5. Такім чынам, гэты вынік супадае з вынікамі эксперыментаў на жывёлах. Іншымі словамі, узаемасувязь двух захворванняў існуе і ў чалавека.

Кіраўнік цэнтра анкалогіі Ло Жунчэн паведаміў, што рак печані – шырока распаўсюджанае ў Кітаі захворванне, а захворванне на цукровы дыябет у краіне ацэньваецца ў 10%. Цукровы дыябет другога тыпу, як лічаць медыкі, выклікае першасны рак печані. Нягледзячы на тое, што на працягу апошніх 10 гадоў навукоўцы прыкладаюць вялікія намаганні для вывучэння механізму ўзаемасувязі двух захворванняў, пытанне па-ранейшаму застаецца нявырашаным.

На думку Ло Жунчэна, пакуль рана гаварыць пра магчымасць "падрамантаваць" дэфектны ген. Аднак калі ў будучыні навукоўцы знойдуць лекі, якія маглі б уздзейнічаць на работу гена NCOA5, то гэта магло б стаць новым метадам лячэння хворых на рак печані і цукровы дыябет. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040