Украіна і ЕС хутка падпішуць Пагадненне аб асацыяцыі. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Сяргей Арбузаў.
У чацвер Сяргей Арбузаў на чале ўкраінскай дэлегацыі наведаў штаб-кватэру ЕС і правёў перамовы з еўракамісарам па пытаннях еўрапейскай палітыкі суседства Штэфанам Фюле. Пасля сустрэчы С.Арбузаў заявіў: "Нам неабходна адпрацаваць пытанні, якія мы вызначылі. Я думаю, што падпішам хутка."
Ш.Фюле зноў пацвердзіў, што ініцыятыва ЕС адносна падпісання з Украінай Пагаднення аб асацыяцыі ўсё яшчэ дзейнічае. Калі ўкраінская адміністрацыя падрыхтуецца і сваімі дзеяннямі пакажа рашучасць, ЕС падпіша з ёй гэты дакумент.
Ён таксама сказаў, што Украіна павінна ўсвядоміць карысць, якую гэта пагадненне можа прынесці ёй, і як мага хутчэй растлумачыць сваё жаданне, каб бакі змаглі плённа працаваць. - Р -