В. Януковіч падтрымаў ідэю правядзення круглага стала з апазіцыяй
  2013-12-10 10:17:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падтрымаў ідэю першага прэзідэнта Леаніда Краўчука аб правядзенні агульнанацыянальнага круглага стала з удзелам прадстаўнікоў улады і апазіцыі для пошуку выхаду з палітычнага крызісу ў краіне. Пра гэта ў панядзелак паведаміла прэс - служба кіраўніка дзяржавы.

Па перакананні В. Януковіча, круглы стол можа стаць пляцоўкай для знаходжання разумення паміж уладамі і апазіцыйнымі сіламі , якія каардынуюць масавыя пратэсты ва Украіне .

У аўторак таксама па прапанове Л. Краўчука павінна адбыцца сустрэча чатырох прэзідэнтаў Украіны для абмеркавання найважнейшых пытанняў, якія ў цяперашні час стаяць перад краінай.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040